Сярэдні заробак за май вырас на 37 рублёў

Налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў маі склаў 2219,2 рубля, што на 36,7 рубля вышэй за красавіцкі, паведамляе Белстат.

25.06.2024 / 12:35

Але гэта заробак «бруднымі» (калі адмінусаваць падаткі і адлічэнні, то гэта будзе 1908,5 рубля)

2219,2 — гэта 690,5 даляра па сярэднім курсе за май, або 594 даляры «чыстымі».

У Мінску сярэдні заробак складае 2940,7 рубля (2529 рублёў «чыстымі»).

У Мінскай вобласці — 2254,4, Гомельскай — 2022,4, Гродзенскай — 2008, Брэсцкай — 1945,6, Віцебскай — 1905,9, Магілёўскай — 1860,3 рубля.

Сярэдні чэк у крамах Беларусі набліжаецца да псіхалагічнай адзнакі

Колькі ў Беларусі фермерскіх гаспадарак і колькі прадукцыі яны вырабляюць

Дзе ў Беларусі найбольш алкаголікаў

Nashaniva.com