У выдавецтве Gutenberg выходзіць новая кніга Сяргея Календы «Стрыжэ і піша»

Старт продажаў і прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара адбудуцца на Hučna Fest у Варшаве 29 чэрвеня, паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

24.06.2024 / 14:23

«Стрыжэ і піша» — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка, піша «Будзьма».

Пісьменнік некалькі гадоў запісваў цікавыя гісторыі, героем якіх быў ён сам, а таксама яго кліенты і кліенткі.

Паколькі ніхто не браў з аўтара прысягі захоўваць таямніцы, ён расказвае ўсё як ёсць», — адзначаюць у выдавецтве.

Летась пабачыла свет кніжка Сяргея Календы для дзяцей «Хлопчык Томчык».

Сяргей Календа з’яўляецца аўтарам такіх кніг, як «Часам панкі паміраюць», «Падарожжа на край ложка», «Помнік атручаным людзям», «Казкі. Гісторыі (не) пра нас», «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Кантынентальны сняданак» і г.д.

Перадзамовіць кнігу «Стрыжэ і піша» можна на сайце выдавецтва.

Таямніца Падляшша і яго беларускасці

Выйшла выданне, дзе пад адной вокладкай сабраныя народныя легенды і былічкі

Сяргей Дубавец выдаў кнігу «Стагоддзе НН»

Nashaniva.com