У Беларусь прыляцела авіяхуткая з Катара

Па даных канала «МотолькоПомоги», сёння ў 06:13 у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прыбыў Airbus A319 з рэг. нумарам A7-MED, які абслугоўвае катарская дзяржаўная VIP-авіякампанія Qatar Amiri Flight.

25.06.2024 / 00:47

Самалёт прызямліўся на тэрыторыі цэнтра дзелавой авіяцыі FBO Minsk, які займаецца абслугоўваннем VIP-гасцей. 

A7-MED — гэта паветраная хуткая дапамога, якая дазваляе аказваць неадкладную дапамогу пацыентам проста падчас палёту. Раней дадзены самалёт выкарыстоўвалі і для перавозкі былога прэмʼер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа.

У Беларусь прыляцеў Кадыраў?

Стала вядома, што за беларус прыляцеў на самалёце ў Вільню

Пуцін спусціўся з самалёта да Лукашэнкі па куленепрабівальным трапе ФОТАФАКТ

Nashaniva.com