Літоўскія медыя сёння расказалі, што раніцай 28 траўня ў аэрапорце Вільні прызямліўся спартыўны самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW—535sl) пад кіраваннем прыватнай асобы. Цяпер стала вядома, хто і чаму на ім прыляцеў.
Самалёт належыць прыватнаму аэрадрому «Сівіца» пад Барысавам. Кіраваў ім заснавальнік IT-кампаніі HQSoftware Сяргей Вардамацкі.
На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён называе сябе «апошнім прыватным «міжнародным» пілотам з Беларусі», а таксама цяпер ужо «самым знакамітым». І расказвае, што такім чынам «падвёз сяброўку да Ryanair».
Акрамя таго, Вардамацкі сцвярджае, што «ніхто ніколі не закрываў паветра ў ЕС для беларускіх самалётаў, як і не забараняў прыязджаць на сваім аўтамабілі». Маўляў, палёты з Беларусі ў ЕС абмежаваныя толькі для перавозчыкаў.
Авіязносіны паміж Беларуссю і ЕС спыніліся тры гады таму, у маі 2021 года, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску.
Каментары
Шмар возить можно и это есть корошо, это есть фантастиш!