Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА

Сёння скончыўся групавы турнір у групе А. Германія згуляла ўнічыю са Швейцарыяй 1:1 і заняла першае месца ў групе.

24.06.2024 / 00:00

Фота: Ariel Schalit / AP

Немцы зраўнялі лік у самым канцы сустрэчы (Фюлькруг)

А Шатландыя гуляла ўнічыю з Венгрыяй, лік быў 0:0, шатландцы ў апошнія хвіліны віселі на варотах венграў, на 10-й дададзенай збеглі ў атаку, і Собат забіў гол — 1:0.

У гэтым матчы жудасную траўму атрымаў форвард венграў Барнабаш Варга, які сутыкнуўся з галкіперам шатландцаў. Спачатку дактары некалькі хвілін чаравалі над ім, але ў выніку футбаліста вынеслі на насілках.

Выніковае становішча: Германія — 7, Швейцарыя — 5, Венгрыя — 3, Шатландыя — 1.

Швейцарыя і Германія выйшлі ў 1/8 фіналу, а венгры будуць чакаць фінішу ў іншых групах.

Немцы ў 1/8 фіналу 29 чэрвеня ў Дортмундзе згуляюць з другой камандай групы С (Англія, Данія, Славенія, Сербія), а Швейцарыя таксама 29 чэрвеня, але ў Берліне з другой каманды групы В (Італія, Харватыя, Албанія)

Група, у якой максімальна ўсё заблытана. І здавалася б, пры чым тут КДБ?

Падчас матчу Партугалія — Турцыя на поле выбег хлопчык, каб сфоткацца з Раналду

Партугалія разграміла Турцыю, а на Еўра-2024 забілі самы кур’ёзны гол ВІДЭА

Nashaniva.com