Іншаземца здзівіла звычка беларусаў, на якую самі яны не звяртаюць увагі

У тыктоку з'явілася відэа іншаземца, якому давялося скарыстацца з паслугаў мінскага метро. Ён здзівіўся паводзінам беларусаў, якія ўвесь час пры выхадзе прытрымлівалі дзверы. Каментатары, аднак, запэўнілі яго, што ў гэтай звычцы няма нічога незвычайнага, піша Telegraf.news.

21.06.2024 / 16:58

Скрыншоты з відэа

Многія карыстальнікі сацсеткі здзівіліся рэакцыі іншаземца і палічылі, што ў такіх паводзінах суайчыннікаў няма нічога незвычайнага. Маўляў, такая «звычка ёсць ва ўсіх». Да таго ж дзверы ў сталічным метро даволі цяжкія, і калі іх не прытрымаць, можна сур'ёзна траўмаваць чалавека, які ідзе ззаду.

@niekitai

нежные мужчины

♬ О, Боже, какой мужчина! - Натали

«Я баюся, калі не прытрымаю, наступнага прыб'е дзвярыма», — напісаў адзін з беларусаў пад відэа і сабраў амаль 30 тысяч каментароў.

«Дык гэта база, усё ж так робяць, не?», — здзівіўся рэакцыі аўтара відэароліка яшчэ адзін каментатар.

«Я заўсёды так раблю, а дзесьці па-іншаму?», — задалася пытаннем яшчэ адна дзяўчына.

«Гэта заводскія налады. Як не пераходзіць пераход на чырвонае, калі няма машын», — напісаў яшчэ адзін карыстальнік.

«Мы яшчэ талончыкі перадаем, калі выходзім з аўтобуса ці іншага транспарту, каб іншыя не прабівалі. А часам пакідаем на сядзеннях транспарту або побач», — расказала яшчэ адна беларуска ў каментарах.

Некаторыя каментатары паспяшаліся нагадаць, што такое дзеянне ніяк не звязана з нацыянальнасцю і абумоўлена «элементарным клопатам» і «выхаваннем». Іншыя ж выказалі здагадку, што ў іншых краінах так не робяць, бо там проста няма такіх небяспечных і цяжкіх дзвярэй у метро.

«З такой цаной яна там пяцігодку ляжаць будзе». Беларусаў уразіла цана на рыбу ў мінскім супермаркеце

У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?

Тыкток узарвала відэа з «Бабай Ягой» на беларускай вузкакалейцы

Nashaniva.com