Тыкток узарвала відэа з «Бабай Ягой» на беларускай вузкакалейцы
Кароткае відэа тэхнічных работ на адным з участкаў вузкакалейнай чыгункі ў Беларусі набрала больш за 1,2 млн праглядаў. Усё гэта дзякуючы практычна «музейнай» тэхніцы, якую рабочыя неафіцыйна называюць паміж сабой «Бабай Ягой», піша Telegraf.news.
На відэа, апублікаваным у тыктоку адным з карыстальнікаў, ва ўсёй красе паказаны працэс ачысткі чыгуначнай каляіны, зарослай травой і засыпанай торфам.
Па словах аўтара відэа, такія планавыя работы праводзяцца два разы на год. Нярэдка пуці чысцяць уручную, з дапамогай звычайных рыдлёвак і іншых прыстасаванняў, аднак у гэтым выпадку на дапамогу рабочым прыйшла сапраўдная «звер-машына», якая фактычна «адкопвае» каляіну, механічна выдаляючы з каляіны ўсю лішнюю расліннасць і смецце.
Па словах аднаго з каментатараў, гэтую «цуда-машыну рабацягі называюць Бабай Ягой».
Дзе менавіта было знята відэа, не ўдакладняецца, аднак вядома, што падобныя вузкакалейкі дагэтуль актыўна выкарыстоўваюцца на многіх торфабрыкетных прадпрыемствах краіны.
Каментары