У Гомелі бяспраўнік збіў дзіця ў двары, калі малы пабег глядзець на кацянят

Мужчына раней быў пазбаўлены правоў за кіраванне ў нецвярозым стане.

21.06.2024 / 15:58

Скрыншот: Следчы камітэт

Здарэнне адбылося ў сакавіку ў двары па вуліцы Дворнікава ў Гомелі. Volkswagen пад кіраваннем 40-гадовага мужчыны наехаў на маленькае дзіця.

Як высветліла следства, хлопчык непрыкметна выйшаў з машыны, пакуль бацькі адшпільвалі дзіцячае крэсла яго сястры і збіралі пакеты з пакупкамі.

Малы ў акно ўбачыў кацянят і пабег паглядзець на іх бліжэй. У гэты час у двары паркаваўся Volkswagen. Кіроўца здаваў назад і наехаў на дзіця.

Хлопчык са шматлікімі траўмамі быў шпіталізаваны, яго чакае доўгая і цяжкая рэабілітацыя.

Следчыя ўстанавілі, што 40-гадовы кіроўца ў 2023 годзе быў пазбаўлены правоў на тры гады за п'янае кіраванне.

У Смаргоні матацыкліст на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў легкавік ВІДЭА

Матацыкліст уляцеў у легкавік у Мінску

«Кіроўцы няма». На трасе каля Мар’інай Горкі адбылася жудасная аварыя, дарогу перакрывалі

Nashaniva.com