Выйшла выданне, дзе пад адной вокладкай сабраныя народныя легенды і былічкі
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла ўнікальнае выданне «Адкуль праўда і крыўда» з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі». Кніга мае таксама і гукавы дадатак, піша «Будзьма».
21.06.2024 / 12:54
У выданне ўключаны легенды і былічкі як асаблівая форма назапашання, захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, грамадстве, чалавеку.
Укладальніцы Алена Боганева і Таццяна Валодзіна зрабілі акцэнт на запісах апошніх дзесяцігоддзяў, што выяўляе жыццяздольнасць і глыбіню памяці культуры вуснага тыпу нават у нашу тэхнакратычную эпоху. Частка з матэрыялаў друкуецца ўпершыню.
Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва — выцінанкамі, якія зрабіла беларуская майстрыха выцінанкі Галіна Жураўлёва.
Кніга суправаджаецца аўдыя— або відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальнікамі ў розных раёнах Беларусі, якія размешчаны на YouTube-канале.
Таксама, дзеля пашырэння чытацкай аўдыторыі сюжэты ў кнізе пераказаныя па-ангельску і па-расейску.
Сяргей Дубавец выдаў кнігу «Стагоддзе НН»
Яшчэ адно выдавецтва займела сайт, дзе можна замовіць кнігі
Прэмія Гедройця распачынае новы сезон
Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop
«Ці помніш ты». Гэтая кніга можа пераадкрыць для вас беларускі свет