Памёр акцёр Дональд Сазерленд

Знакаміты галівудскі акцёр Дональд Сазерленд, лаўрэат прэмій «Эмі» і «Залаты глобус», памёр ва ўзросце 88 гадоў. Пра гэта паведаміў ягоны сын.

20.06.2024 / 22:22

Дональд Сазерленд. Фота: AP Photo/Laurent Cipriani

Вядома, што Саверленд памёр у Маямі пасля працяглай хваробы.

Дональд Сазерленд, акцёр канадскага паходжання, атрымаў вядомасць у канцы 1960-х і пачатку 1970-х гадоў дзякуючы ролям у фільмах «Брудны тузін» і «M*A*S*H».

Але ўвогуле ягоная кар'ера ахапіла мноства праектаў: ад драматычных трылераў, такіх як «Джон Кенэдзі» і «Зваротная цяга», да рамантычных камедый — напрыклад, фільма «Золата дурняў» з Кейт Хадсан і Мэцью Макконахі ў галоўных ролях.

Таксама Сазерленд атрымаў шырокую вядомасць пасля таго, як зняўся ў серыі фільмаў «Галодныя гульні».

Усяго Дональд Сазерленд сыграў у кіно больш за сто роляў, паспеўшы папрацаваць з класікамі сусветнага кінематографа, у прыватнасці — з Бернарда Берталучы і Федэрыка Феліні.

Дональд Сазерленд — лаўрэат прэмій «Эмі» і «Залаты глобус». У 2018 годзе яму ўручылі «Оскар» за выдатныя заслугі ў кінематографе.

Памёр брытанскі акцёр — зорка «Гульні тронаў»

Брытанскі акцёр Бернард Хіл — капітан «Тытаніка» — памёр ва ўзросце 79 гадоў

Памёр акцёр Аляксандр Шырвінт

Nashaniva.com