Вядомаму расійскаму акцёру Аляксандру Шырвінту было 89 гадоў, ён памёр у маскоўскай бальніцы.
Аляксандр Шырвінт нарадзіўся 19 ліпеня 1934 года ў творчай сям'і. Скончыўшы ў 1956 годзе тэатральную вучэльню, ён працаваў у тэатры-студыі імя Шчукіна, а пасля ў тэатры імя Ленінскага камсамола і Маскоўскім тэатры сатыры. У 2000 годзе стаў мастацкім кіраўніком тэатра сатыры, з 2021-га — ягоны прэзідэнт.
Акрамя працы ў тэатры, зняўся ў больш чым паўсотні мастацкіх фільмаў. Шмат выступаў на тэлебачанні, вядомым і папулярным стаў ягоны сатырычны дуэт з Міхаілам Дзяржавіным.
У 1990-я гады выступаў супраць вайны ў Чачні, але пасля прыходу да ўлады Пуціна перайшоў на праўладныя пазіцыі. Пасля 2014 года неаднаразова наведваў з выступленнямі анексаваны Крым, за што быў уключаны ва ўкраінскую базу «Міратворац».
Каментары