Амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі. Яны тычацца нафты і газу

Амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Масквы з прычыны расійскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзвяк. Прадугледжваецца, што абмежаванні будуць накладзеныя на расійскі звадкаваны прыродны газ і транспартаванне нафты.

20.06.2024 / 16:30

Фота ілюстрацыйнае

Прыняцце санкцыйнага пакета адкладалася праз пазіцыю Германіі, якая выступала супраць адказнасці еўрапейскіх кампаній за парушэнне санкцый іх даччынымі прадпрыемствамі і партнёрамі ў трэціх краінах, паведамлялі раней СМІ. У сераду ў гэтым пытанні дасягнулі кампрамісу, расказаў Юзвяк.

EUobserver са спасылкай на праект дакумента раней пісаў, што новы пакет санкцый прадугледжвае забарону на перавалку расійскага звадкаванага прыроднага газу і экспарт гелію, а таксама абмежаванне доступу да тэхналогій падвойнага прызначэння.

Новы пакет будзе прыняты, як мяркуецца, падчас саміту ЕС у Бруселі 27-28 чэрвеня або перад ім.

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі яшчэ некалькі беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб

ЕС хоча забараніць экспарт у Беларусь прадукцыі і тэхналогій падвойнага прызначэння

Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША

Швецыя анансавала эмбарга на пастаўкі расійскага звадкаванага прыроднага газу і санкцыі супраць нафтавых танкераў

Nashaniva.com