Сталі вядомыя вынікі ЦТ па профільных прадметах. Дзе найбольш стабальнікаў?
Якія вынікі паказалі дзеці?
20.06.2024 / 14:22
Ілюстрацыйнае фота
Сёння сталі вядомыя вынікі правядзення ЦТ ад 3 і 6 чэрвеня. У іспытах па 13 профільных прадметах узялі ўдзел 54,3 тысячы абітурыентаў, паведамляе тэлеграм-канал Мінадукацыі.
3 чэрвеня ў ЦТ па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі і сусветнай гісторыі (найноўшы час) узялі ўдзел 27,1 тысячы абітурыентаў.
6 чэрвеня ў ЦТ па хіміі, фізіцы, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі ўзялі ўдзел 27,2 тысячы абітурыентаў.
Максімальна магчымы вынік 100 балаў удалося атрымаць 613 абітурыентам: 122 — па матэматыцы, 114 — фізіцы, 159 — замежных мовах, 81 — грамадазнаўстве, 71 — хіміі.
Сярэдні тэставы бал па грамадазнаўстве склаў 65,7 бала, па біялогіі — 64,2 бала, гісторыі Беларусі — 54,5 бала, фізіцы — 53,5 бала.
Не справіліся з экзаменацыйнай працай 297 чалавек.
Тыя, хто не змог узяць удзел у ЦТ у асноўныя тэрміны, праходзяць яго ў рэзервовыя дні 19, 21 і 23 чэрвеня.
Вынікі ЦТ і скан-копіі работ — у асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Сертыфікаты можна будзе атрымаць з 1-га ліпеня.
Дзеці праводзяць дні ў чарзе па апастыль на атэстат
Пачаўся прыём дакументаў у каледжы
Найвышэйшыя балы ў 81 абітурыента. Сталі вядомыя вынікі ЦТ ад 27 і 30 мая
636 чалавек — на 100 балаў. Як беларускія выпускнікі здалі першы цэнтралізаваны экзамен