Адзін чалавек загінуў, пяцёра параненыя ў ДТЗ у Баранавіцкім раёне. Сутыкнуліся фура і два мікрааўтобусы

Два мікрааўтобусы і фура сутыкнуліся позна вечара 19 чэрвеня на трасе М-1, паблізу вёскі Лясная Баранавіцкага раёна. У аварыі загінуў 81-гадовы расеец.

20.06.2024 / 08:00

Учора каля 23: 30, паводле папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Renault здзейсніў сутыкненне са спадарожным грузавіком MAN, які рухалася наперадзе. 

Аўтамабіль Renault перакуліўся. З ім сутыкнуўся мікрааўтобус Volkswagen, які ехаў следам.

 

У выніку з сямі чалавек, якія ехалі ў Renault, шасцёра дастаўленыя ў бальніцу, дзе адзін з пасажыраў — 81-гадовы расеец — памёр.

У Смаргоні матацыкліст на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў легкавік ВІДЭА

«Адна машына ў кювеце, іншая на раздзяляльнай паласе гарэла» — здарэнне каля Кургана Славы

У Гродне BMW няправільна перастроіўся і ўрэзаўся ў матацыкл — кіроўцу адарвала нагу

Nashaniva.com