У Брэсце закрылі рэстаран, бо ўладальнікі развялі ў ім антысанітарыю

У адным з брэсцкіх рэстаранаў ежу гатавалі з прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а захоўвалі сыравіну ў забруджанай скрыні. Пасля выяўлення гэтых і іншых парушэнняў установу закрылі, паведаміў Камітэт дзяржкантролю.

19.06.2024 / 20:48

Падчас праверкі было выяўлена, што ў гэтым рэстаране выкарыстоўвалі сыравіну і харчовую прадукцыю з парушэннем цэласнасці ўпакоўкі. Да таго ж прадукты былі без маркіроўкі і неабходных дакументаў, якія пацвярджалі б іх якасць і бяспеку для ўжывання.

Была таксама прадукцыя, якая ўжо страціла таварны выгляд. Частку сыравіны захоўвалі ў забруджанай скрыні, якая стаяла ў праходзе.

У выніку ўстанову прымусова закрылі.

У Пінску хлеб выгружаюць так, што адахвочваюць яго купляць ВІДЭА

На дзяржаўным тэлебачанні паказалі сюжэт пра збыт мяса з жывёльных могільнікаў

«Слабасць была проста неймаверная». Што цяпер з пацярпелымі на гастрафэсце ў Брэсце

Nashaniva.com