У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі з-за чырвона-зялёнага сцяга

19 мая ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

19.06.2024 / 19:45

19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у красавіку 2024 года дзяўчаты, будучы нецвярозымі, падпалілі дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг. Дзеля гэтага яны нібыта выкарыстоўвалі тронак ад швабры з наматанай на яго паперай, а таксама запальнічку. Абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.

Суд прайшоў у выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Прысуд зачытала суддзя Алена Пятрова.

Маладога айцішніка з Глуска асудзілі на велізарны тэрмін за данаты

Дырэктару студыі гуказапісу і гітарысту Алегу Лядзенку далі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах

Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку

Праваабаронцу Валянціна Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода

Nashaniva.com