У Пхеньяне гучаць песні «Любэ» і Shaman

Сталіца Паўночнай Карэі абвешана плакатамі Пуціна.

19.06.2024 / 15:49

У спартыўным комплексе «Чаюкквон» прайшоў канцэрт у гонар Пуціна, піша тэлеграм-канал «Асцярожна, навіны».

Паўночнакарэйская спявачка выканала песню «Устанем» Shaman, прагучалі кампазіцыі «Свяшчэнная вайна», «С чего начинается родина», «Нам нужна одна победа», «Кацюша» і фрагменты з песень Алега Газманава, Грыгорыя Лепса, «Любэ». Падчас выканання гімна РФ паўночнакарэйцы разгарнулі сцяг Расіі.

— «Я іншай такой краіны не ведаю, дзе так вольна дыхае чалавек», — распавёў аб атмасферы ў Пхеньяне карэспандэнт крамлёўскага пула Павел Зарубін.

«Таварыш Кім Чэн Ын не хаваў радасці». Праспекты Пхеньяна ўпрыгожылі партрэтамі Пуціна і расійскімі сцягамі

«Расія ўжо адпраўляе першыя групы на марскія курорты КНДР». Пра што дамовіліся кіраўнікі КНДР і Расіі

Пуцін цяпер лётае ў расійскія рэгіёны ў суправаджэнні знішчальнікаў

Nashaniva.com