Сталі вядомыя імёны затрыманых на металатканым заводзе ў Лідзе

У Лідзе затрымалі як мінімум 9 работнікаў металатканага завода Haver. Прычына — «экстрэмісцкія» падпіскі і рэпосты. «Медыязона» даведалася імёны большасці затрыманых. 

19.06.2024 / 11:05

Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа пра дзевяць затрыманняў на лідскім металатканым заводзе HAVER. 

Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Ганну Мурашку, Яўгена Ашурка, Арцёма Струкава, Вадзіма Кахновіча, Арцёма Шчэбата, Сяргея Шарапава і Міхаіла Кухарчыка. Імёны яшчэ двух затрыманых невядомыя. 

@nashanivanews Сілавікі хваляцца масавымі затрыманнямі ў Лідзе #лида #ліда #нашаніва #беларусьновости #белорусы #милициябеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

На камеру яны кажуць, што былі падпісаныя ці рабілі рэпосты з «экстрэмісцкіх» гуртоў. Па якіх артыкулах іх абвінавачваюць, не ўдакладняецца. 

Сяргей Шарапаў у міліцэйскім відэа сказаў, што зʼяўляецца афіцэрам запасу.

Nashaniva.com