У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца
На будынку раённай бібліятэкі ў Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар карціны — ураджэнец райцэнтра Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен. Графіці прысвечана твору класіка «Сялянка», піша Katolik.life.
18.06.2024 / 23:03
Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла». Гэта яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко.
«Мурал вялікаму беларускаму класіку і песняру Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу — у маім родным горадзе. Каб усе бачылі і ведалі, колькі ён зрабіў для беларускай нацыі. Гэта вельмі важна, і я рады, што далучаюся да такіх рэчаў. Яны для мяне родныя, блізкія. Беларуская культура — гэта наша культура. Гэта культура, з якой мы нарадзіліся, і я ў тым ліку. І я рады, што ствараю ў гэтым кірунку свае манументальныя роспісы», — гаворыць мастак у прома-роліку.
У Валожыне рыхтаваліся да «Дажынак», а знайшлі падмурак касцёла XVII стагоддзя
У якіх гарадах Беларусі колькасць насельніцтва вырасла з 2000 года РЭЙТЫНГ