TikTok накладзе абмежаванні на дзяржаўныя СМІ
TikTok зменіць свае правілы адносна акаўнтаў дзяржаўных СМІ ў рэкамендацыях карыстальнікаў. Акаўнты дзяржаўных СМІ будуць заблакаваныя для размяшчэння рэкламы ў дадатку за межамі іх краін. Пра гэта абвясціла прэс-служба пляцоўкі.
18.06.2024 / 16:15
Новыя меры накіраваныя на барацьбу з дэзынфармацыяй.
Платформа пачне ідэнтыфікаваць акаўнты, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра глабальныя падзеі за межамі сваёй краіны, і пазбавіць іх магчымасці з'яўляцца ў рэкамендацыях.
Акрамя таго, TikTok прыцягне незалежных экспертаў для ацэнкі акаўнтаў дзяржаўных СМІ і маркіроўкі іх рэкламы. Гэта дапаможа павысіць медыяпісьменнасць карыстальнікаў і забяспечыць цэласнасць платформы.
Раней было абвешчана, што TikTok будзе адзначаць кантэнт, створаны з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, каб павялічыць празрыстасць у сацыяльных сетках.
Сацсетка X афіцыйна дазволіла сваім карыстальнікам публікаваць эротыку і парнаграфію
Тыкток будзе пазначаць кантэнт, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы