Вызначыўся супернік мінскага «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Мінскае «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі ЛЧ сустрэнецца з армянскім «Пюнiкам»

18.06.2024 / 15:26

18 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне першага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў-2024/25.

Чэмпіён Беларусі-2023 мінскае «Дынама» згуляе з «Пюнiкам» (Арменiя). Першы матч мінчане правядуць на нейтральным полі, гульня ў адказ адбудзецца ў Арменіі.

Матчы першага раунда пройдуць 9-10 і 16-17 ліпеня.

З сакавіка 2022-га пасля ўварвання Расіі ваі Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ўсе клубы і зборныя Беларусі павінны праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах.

Таксама варта адзначыць, што беларускі клуб (гэта быў БАТЭ) апошні раз гуляў у групавым раўндзе еўракубкаў у сезоне 2018-2019. 

Сёння таксама дазнаюцца супернікаў у першым раўндзе Лігі канферэнцый «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслач».

Румынія разграміла Украіну з лікам 3:0 ВІДЭА

Кіліян Мбапэ зламаў нос падчас матчу з Аўстрыяй ФОТАФАКТ

Матч Украіна — Славакія таксама не пакажуць беларускія тэлеканалы

Nashaniva.com