Сын прэзідэнта Сербіі хацеў пабіцца з англійскімі фанатамі — на Еўра ён прыехаў з пераапранутым спецназам ВІДЭА

Байцы спецпадраздзялення ўтрымалі Даніла Вучыча ад бойкі.

17.06.2024 / 14:48

Скрыншот відэа

Перад матчам Еўра паміж зборнымі Сербіі і Англіі ў Гельзенкірхене фанаты ўчынілі масавую бойку. У ёй хацеў паўдзельнічаць сын прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча Даніла, які прыехаў у Нямеччыну падтрымаць сваю каманду.

Бойка адбылася за некалькі гадзін да матча каля паба, дзе адпачывалі фанаты зборнай Сербіі. Ультрас учынілі сапраўднае пабоішча: яны кідалі крэслы, сталы і бутэлькі.

Улады горада накіравалі на месца 200 супрацоўнікаў АМАП, і англійскія фанаты адступілі. Вядома аб некалькіх параненых, у тым ліку адным паліцэйскім.

Сілавікі паведамлялі, што затрымалі сама меней сем сербскіх фанатаў. Ангельскім ультрас, якія ўдзельнічалі ў пабоішчы, пагражае забарона на наведванне стадыёнаў.

Паводле некаторых звестак, на сербаў першапачаткова напала група албанскіх балельшчыкаў, якая пасля ўцякла. Іх падтрымалі ангельцы. Усе абставіны яшчэ трэба высветліць.

LMAO: The son of the Serbian president Danilo Vucic tried to get into the fight with the English Hooligans!

He was wrestling with his security, but they didn’t let him go.

Now that would be a sight, the president’s son fighting for the football team’s honor. pic.twitter.com/LYvitxEuoL

— Lord Bebo (@MyLordBebo) June 17, 2024

Як стала вядома Gol.hr, у бойцы паспрабаваў паўдзельнічаць старэйшы сын сербскага прэзідэнта Даніла Вучыч, які адпачываў у кампаніі іншых фанатаў у бары. Аднак яго спыніла асабістая ахова, з якой ён прыехаў на Еўра.

Па даных СМІ, сына Аляксандра Вучыча ахоўваюць байцы сербскага элітнага спецназа «Кобры», пераапранутыя ў цывільнае. У групу ўваходзяць 20 спецназаўцаў.

Сам матч прайшоў мірна, зборная Англіі атрымала мінімальную перамогу над сербамі — 1:0.

Выглядае, што ў Беларусі не пакажуць матч Украіна — Румынія

Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА

Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра

УЕФА пацвердзіў, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі

Nashaniva.com