Аляксандра Фядуту вярнулі ў калонію са шпіталя

Палітолага і літаратара Аляксандру Фядуту асудзілі ў верасні 2022 года на 10 гадоў зняволення з-за абвінавачання ў «змове з мэтай захопу ўлады». У зняволенні здароўе палітвязня рэзка пагоршала.

17.06.2024 / 13:56

Аляксандр Фядута падчас суда. Фота: БелТА

«Аляксандр Фядута па-ранейшаму ходзіць, абапіраючыся на кіёк. Ляжаў у шпіталі, падлячылі — і зноў у атрадзе. Мусіць хадзіць на працу, але відаць, што перасоўваецца з цяжкасцю», — паведаміла Радыё Свабода крыніца пра стан Аляксандра Фядуты.

Сёлета ў лістападзе Аляксандру Фядуту споўніцца 60 гадоў.

Таксама суразмоўца Свабоды згадаў лідара незалежных прафсаюзаў РЭП Васіля Бераснёва, асуджанага на 9 гадоў калоніі. Палітвязню 73 гады, у яго няма адной ныркі. Летась паўставала пытанне пра аперацыю для Бераснёва, але ў турэмных умовах яе не зрабілі і пасля абследавання вярнулі палітвязня ў калонію.

«Бераснёў знаходзіцца ўвесь час у атрадзе, ён пенсіянер, на вытворчасці не працуе. Вязні бачаць яго, калі выходзіць з атраду па лекі, медычную дапамогу. Выглядае стомленым, а больш пра яго нічога не вядома», — расказала крыніца пра Васіля Бераснёва.

Паводле звестак суразмоўцы, адзін з палітвязняў ПК-15 сёлета атрымаў дадатковы тэрмін па 411-м артыкуле КК («Непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») і быў адпраўлены ў іншую калонію. Куды накіравалі палітвязня, невядома.

Палітвязні, вызваленыя з магілёўскай калоніі, расказалі пра Фядуту і спаленне беларускамоўных кніг

«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод выкладзеных Кіберпартызанамі, выявіўся і ліст Фядуты

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

Nashaniva.com