У Польшчы знікла беларуска, асуджаная за шпіянаж на карысць Расіі

Трое дывэрсантаў, якія дзейнічалі ў інтарэсах расейскіх службаў, пазбягаюць адбывання пакарання, піша Rzeczpospolita. Яны зніклі.

17.06.2024 / 13:09

 Затрыманыя беларусы — 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і яго дзяўчына, 18-гадовая Марыя Мядзведзева, 41-гадовы Мікалай Маскаленка. Фота: сацсеткі затрыманых і «Кіберпартызаны»

У снежні 2023 года ў Польшчы быў вынес прысуд 14 іншаземцам за ўдзел у падрыхтоўцы дыверсій і шпіянажы на карысць Расіі.

 

Усяго абвінавачаных было 16 — 13 украінцаў, двое беларусаў і адзін расеец. Але двое не прызналі сябе вінаватымі — суд над імі працягваецца. Большасць чальцоў шпіёнскай сеткі былі завербаваныя ва Украіне — яны прыбылі ў Польшчу як уцекачы. 

Сярод 16 абвінавачаных было трое беларусаў — 8-гадовая Марыя Мядзведзева, яе хлопец — 28-гадовы Уладзіслаў Пасміцюха і 41-гадовы Мікалай Маскаленка. 

Марыя атрымала 1 год і 1 месяц турмы. Суд над Пасцімюхам працягваецца. 

Як піша Rzeczpospolita, пасля абвяшчэння прысуду і вызвалення з-пад варты Марыя знікла. Яна падала заяву на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але не прыйшла ў варшаўскі суд, які мусіў прыняць рашэнне. Суд паставіў затрымаць яе і адправіць у турму. Але яна знікла.

У сакавіку мінулага года польскія ўлады заявілі аб выяўленні расійскай шпіёнскай сеткі

Польскія спецслужбы затрымалі іх у сувязі з выяўленнем схаваных камер на важных маршрутах і чыгуначных вузлах, якія фіксавалі рух на шляхах і перадавалі выявы ў сетку.

Гаворка ішла найперш пра ўчасткі чыгуначных шляхоў у Падкарпацкім ваяводстве — у прыватнасці, каля аэрапорта ў Ясёнцы непадалёк ад Жэшува. Гэты аэрапорт — галоўны транзітны пункт для паставак заходняй зброі і боепрыпасаў для Украіны. Камеры таксама былі ўсталяваныя ў іншых частках Польшчы.

Больш падрабязна пра справу чытайце тут. 

Прапаганда спачатку іх абяляла, а пасля змяніла тон. Што вядома пра затрыманых у Польшчы беларусаў, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысць Расіі

Лукашэнка заявіў, што Захад прапаноўваў яму абмяняць беларусаў, затрыманых у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі

Прарасійскіх беларусаў, затрыманых у Польшчы, падазраюць у намеры падрываць цягнікі

Nashaniva.com