«Людзі настроеныя сур'ёзна. Пачуйце іх». У Растове затрыманыя ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў СІЗА

Некалькі абвінавачаных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА, узялі ў закладнікі дваіх супрацоўнікаў ізалятара. Яны змаглі адабраць зброю ў сілавікоў.

16.06.2024 / 09:31

Шасцёра абвінавачаных выбілі аконныя краты ў сваёй камеры ў СІЗА і праніклі ў дзяжурную частку. Там яны і ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў, піша «База».

Паводле звестак «Базы», сярод захопнікаў растоўскага СІЗА ёсць некалькі чалавек, ужо асуджаных паводле тэрарыстычных артыкулаў. 

У закладніках знаходзяцца начальнік аператыўнага ўпраўлення і малодшы інспектар дзяжурнай службы СІЗА 1. 

На гэты момант, тэрыторыя вакол следчага ізалятара №1 ачэпленая, з абвінавачанымі вядуцца перамовы.

У сеціве з'явілася відэа, знятае, як сцвярджаецца, у СІЗА-1 Растова-на-Доне пасля захопу закладнікаў. 

На запісе мужчына з нажом кажа, што СІЗА захоплена баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

«Людзі настроеныя сур'ёзна. Пачуйце іх», — кажа адзін з закладнікаў.

Некалькі забітых пры штурме захопнікаў былі ў кайданках. Што не так у афіцыйнай версіі з закладнікамі ў растоўскім СІЗА 

Супрацоўнікі растоўскага СІЗА-1, якіх утрымлівалі ў закладніках, вызваленыя. Зняволеныя — забітыя

За некалькі дзён да захопу закладнікаў растоўскае СІЗА выхвалялася найлепшай сістэмай аховы ў вобласці

Nashaniva.com