За некалькі дзён да захопу закладнікаў растоўскае СІЗА выхвалялася найлепшай сістэмай аховы ў вобласці
СІЗА прызнавалася самым абароненым у рэгіёне.
У СІЗА-1 у расійскім Растове-на-Доне 16 чэрвеня абвінавачаныя ў тэрарызме захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў. Цікава, што ўсяго некалькі дзён таму Упраўленне федэральнай службы выканання пакаранняў апублікавала кампліментарны рэпартаж аб гэтым ізалятары.
У матэрыяле гаварылася, што СІЗА забяспечана сучаснай сістэмай аховы: вядзецца кругласутачнае назіранне, выкарыстоўваюцца розныя сістэмы відэаназірання і сучасныя інжынерна-тэхнічныя сродкі, піша «База».
Акрамя таго, служба аховы растоўскага СІЗА некалькі разоў запар прызнавалася найлепшай у рэгіёне.
Сёння зняволеныя, паводле некаторых звестак, звязаныя з групоўкай «Ісламская дзяржава», выбілі акно ў камеры, патрапілі ў дзяжурную частку і захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў СІЗА.
Паведамляецца, што зняволеныя маглі доўга і старанна планаваць гэты напад.
У выніку штурму супрацоўнікі растоўскага СІЗА-1, якіх утрымлівалі ў закладніках, былі вызваленыя. Зняволеныя — забітыя, паведаміла ФСВП.
Каментары
Акабчык Маленькі не ўзіраецца ні Петрасяна, ні Монціпайтана. Акабчык Маленькі чытае міліцэйскія справаздачы