Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман

У новым выпуску ТОКу гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман тлумачыць, чым адрозніваюцца мірныя пратэсты ў Беларусі ад іншых.

16.06.2024 / 10:08

На погляд Аляксандра Фрыдмана, паражэнне пратэстаў у Беларусі не значыць, што мірны пратэст не можа ў прынцыпе перамагчы.

Ёсць розныя дыктатуры, розныя чалавечыя фактары. Хапае прыкладаў, калі дыктатура была пераможаная такім чынам.

Але ў выпадку Лукашэнкі, адзначае аналітык, «відавочна, што яго перамагчы мірнымі пратэстамі было немагчыма». І гэта звязана з асаблівасцямі самога дыктатара.

«Калі паглядзець на іншых дыктатараў, то большасць з іх у такіх умовах селі б за стол перамоваў, пачалі размаўляць і шукаць нейкі кампраміс. <… > Але Лукашэнка — чалавек, які не схільны да кампрамісаў.

Тут адыгралі ролю яго асаблівасці. Гэта чалавек, які гатовы ісці да канца. Для якога ўлада — усё. Ён не можа ўявіць свайго існавання па-за межамі гэтай улады. Таму адказ гэтага рэжыму быў відавочны».

@tokbelarus Ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? Разважае Фрыдман #политика #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #лукашенко ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

На погляд Фрыдмана, у 20-м годзе Лукашэнка, напэўна, быў гатовы ісці яшчэ далей:

«Калі б спатрэбілася падаўляць пратэсты больш жорстка, крывава, ён напэўна, пайшоў бы такім шляхам».

Фрыдман адзначае, што ў свеце заўважны трэнд на змяншэнне колькасці дэмакратычных краін, а змаганне з дыктатурамі ніколі не было лёгкім: «Дыктатары прыходзяць да ўлады не для таго, каб іх звяргалі. Яны прыходзяць да ўлады і адразу выбудоўваюць сістэму такім чынам, каб заставацца пры ўладзе як мага даўжэй».

Глядзіце цалкам:

«Я не этнічны беларус, але з беларускасцю ніколі не парываў». Моўнае пытанне Аляксандра Фрыдмана

Чаму правыя займелі поспех на выбарах у Еўрапарламент? І чаго чакаць?

Чаму Лукашэнка папракаў сваіх прапагандыстаў за тэму Украіны?

Nashaniva.com