Італія мінімальна выйграла ў Албаніі, прапусціўшы на 22-й секундзе

Тут усе галы былі забітыя ў першым тайме.

15.06.2024 / 23:57

Фота: Frank Augstein / AP

Прычым ужо на 22-й секундзе вызначыўся Недзім Байрамі, забіўшы самы хуткі гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы.

Але ўжо на 11-й хвіліне Аляксандра Бастоні зраўняў лік, а на 16-й Нікола Барэлі вывеў італьянцаў наперад.

У сераду ў гэтай групе Харватыя, якая сёння прайграла Іспаніі 0:3, згуляе з Албаніяй (16:00), а ў чацвер Іспанія з Італіяй.

У гэту нядзелю. 16 чэрвеня, на чэмпіянаце Еўропы пройдуць наступныя матчы:

Польшча — Нідэрланды (16:00)
Славенія — Данія (19:00)
Англія — Сербія (22:00)

У панядзелак адбудуцца такія гульні:

Украіна — Румынія (16:00)
Бельгія — Славакія (19:00)
Францыя — Аўстрыя (22:00)

На Еўра-2024 пабілі рэкорд 20-гадовай даўніны

На Еўра-2024 іспанцы ўпэўнена перамаглі харватаў

Шатландыя адыгралася за паразу на Еўра-2024 у «піўным двубоі» з Германіяй — ВІДЭА

Першы гол на Еўра забіў самы перспектыўны немец — Фларыян Вірц. «Рэал» падумвае купіць яго за 150 мільёнаў еўра

Галкіпер зборнай Чарнагорыі раптоўна памёр ва ўзросце 26 гадоў

Nashaniva.com