Улады Румыніі не пусцяць дэлегацыю з Беларусі на сесію ПА АБСЕ ў Бухарэсце

Улады Румыніі не дапусцяць удзелу дэлегацый Расіі і Беларусі ў 31-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Бухарэсце з 29 чэрвеня па 3 ліпеня, паведаміла МЗС гэтай краіны.

15.06.2024 / 19:58

Фота: vecteezy.com

Забарона будзе прымяняцца да ўсіх членаў дэлегацый, парламентарыяў і тэхнічнага персаналу: ім будзе адмоўлена ў візах.

«Рашэнне румынскага боку заснаванае на вядомай і паслядоўнай пазіцыі Румыніі ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі, ва ўмовах працяглай агрэсіўнай вайны супраць Украіны. Таксама ў дачыненні да некаторых членаў расійскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ дзейнічаюць абмежавальныя меры на ўзроўні Еўрасаюза.

Рашэнне таксама накіраванае супраць Беларусі, якая з'яўляецца прыхільніцай вайны, распачатай Расійскай Федэрацыяй», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Румыніі Раду Філіп. 

Сербам пад шыльдай АБСЕ паказалі беларускае войска

АБСЕ адмовілася назіраць за выбарамі прэзідэнта Літвы. Адмова звязаная з Беларуссю

Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю

Nashaniva.com