Над усёй Беларуссю ўначы фіксаваліся «серабрыстыя аблокі» ФОТЫ

Незвычайная прыродная з'ява, якую гэтымі начамі могуць назіраць жыхары ўсёй Беларусі, называецца «серабрыстымі аблокамі». У сацсетках і тэлеграм-каналах з'явіліся фота, зробленыя ў розных рэгіёнах.

14.06.2024 / 22:28

Серабрыстыя аблокі над Оршай. Фота: t.me/orshaeu

Серабрыстыя аблокі можна назіраць у Беларусі толькі ў некаторыя ночы ў чэрвені і ліпені. Яны ўтвараюцца на вышыні 76-85 кіламетраў, на мяжы з космасам. Гэта самая высокая атмасферная з'ява на Зямлі.

Серабрыстыя аблокі над Оршай. Фота: t.me/orshaeu

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Леонид (@leonid_scheglov)

Серабрыстыя аблокі стварае метэорны пыл, на якім кандэнсуецца вільгаць. Убачыць з'яву можна толькі ў глыбокіх прыцемках, калі іх асвятляе Сонца з-пад гарызонту, а ніжэйшыя пласты атмасферы знаходзяцца ў зямным цені.

Серабрыстыя аблокі над Гомелем. Фота: t.me/gomeltoday

Беларусы сёння здымалі прыгожыя захады сонца ФОТЫ

У Івацэвіцкім раёне зафіксавалі незвычайную атмасферную з'яву. І гэта не паўночнае ззянне ФОТЫ

Над Беларуссю ноччу можна было любавацца паўночным ззяннем ФОТА

«Ляцеў бясшумна і круціўся». У небе над Беларуссю заўважылі НЛА

Nashaniva.com