У прыватных фірмах супрацоўнікі даюць пісьмовыя абяцанні, што не будуць рабіць нічога «экстрэмісцкага»
Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала копію дакумента, які, паводле сцвярджэння крыніцы, цяпер прымушаюць падпісваць супрацоўнікаў прыватных фірмаў.
14.06.2024 / 20:32
Здымак ілюстрацыйны. Фота: forumdaily.com
Падпісваючы гэты дакумент, супрацоўнікі абавязваюцца
«не рабіць дзеянняў, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не дапускаць дэструктыўных праяў па месцы працы і жыхарства, не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і іншых акцыях пратэсту, не ўступаць у экстрэмісцкія і іншыя дэструктыўныя арганізацыі, супольнасці і суполкі (чаты), не аказваць ім садзейнічанне ў іх дзейнасці».
Акрамя таго, падпісанты бяруць на сябе абавязак
«не пакідаць у сетцы Інтэрнэт каментарыі негатыўнага, абразлівага для гонару і годнасці зместу на адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, найвышэйшых службовых асоб, супрацоўнікаў праваахоўных і кантрольных органаў. Не перадаваць інфармацыю пра такіх асоб на адрас прадстаўнікоў экстрэмісцкіх і іншых фармаванняў, у тым ліку для размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт».
Таксама яны засведчваюць, што ім патлумачылі, што за ўсё гэта належыць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Варта адзначыць, што падпісанне гэтай паперы рэальна патрэбна толькі для нагнятання негатыўнай атмасферы ў грамадстве, яго застрашвання. Бо ад наяўнасці ці адсутнасці подпісу пад такім дакументам ніяк не залежыць юрыдычная адказнасць, калі сілавікі па нейкіх сваіх меркаваннях звернуць на чалавека ўвагу.
«Аж да звальнення»: работнікам дзяржструктур рэкамендуюць не ездзіць у «несяброўскія» краіны
Як у 2020 годзе самі сілавікі застрашвалі чыноўнікаў ад імя пратэстоўцаў