Працягваюцца суды над затрыманымі падчас вяртання з-за мяжы
«Вясна» знайшла яшчэ некалькі выпадкаў апошняга часу, калі людзі вярталіся з-за мяжы ў Беларусь і трапілі пад пераслед за тое, што ў іх тэлефонах знайшлі забароненую ўладамі інфармацыю.
14.06.2024 / 18:00
У Воранаве 3 траўня асудзілі бацьку непаўнагадовага дзіцяці. Падставай для затрымання стала падпіска ва «Укантакце» на «экстрэмісцкія суполкі». Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП і прызначылі яму 1 200 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў).
Таксама ў Воранаве 6 траўня асудзілі і маці двух маленькіх дзяцей. Яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» за падпіску ў фэйсбуку. Жанчыне прысудзілі штраф памерам 800 рублёў (20 базавых велічыняў).
У Ашмянах 3 траўня адбыўся суд над мужчынам, у якога ў тэлефоне знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія каналы». Вынікам стаў штраф у 1 200 рублёў (30 базавых велічыняў).
Пенсіянерку Галіну Лагацкую пакаралі хатняй хіміяй
«Разумныя людзі ў такіх момантах не пярэчаць». Як былым асуджаным чытаюць лекцыі ў міліцыі