Палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі, але цяпер суд хоча адмяніць здзелку

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала пракуратура горада, а адказчык — журналістка і актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая з 2021 года па палітычных прычынах жыве з сям’ёй у Польшчы, піша Hrodna.life.

14.06.2024 / 16:47

Анджэй і Іна Пісальнікі

13 чэрвеня суддзя Наталля Шышко пачала разглядаць справу «аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі куплі-продажу кватэры, прымяненні наступстваў яе несапраўднасці, прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі дамовы і пераходу права ўласнасці на кватэру».

Пазоўнікам выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Гродна.

Сярод прычын, па якіх здзелка можа быць прызнаная нікчэмнай:

Іна Тодрык-Пісальнік і яе муж Анджэй Пісальнік — журналісты, рэдактары сайта ZnadNiemna.pl і актывісты незарэгістраванага Саюза палякаў. У красавіку 2021 года ў сям'і дома прайшоў агляд, а Іну і Анджэя павезлі ў Мінск на допыт у якасці сведак па справе, па якой абвінавачанымі праходзілі іншыя лідары Саюза палякаў. Пракуратура сцвярджала тады, што дзейнасць Анджэя Пісальніка шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі.

З-за пагрозы арышту і забірання з сям'і сына Пісальнікі тады вырашылі пакінуць краіну. Медыя, на якія Іна і Анджэй працуюць, прызналі «экстрэмісцкімі».

@nashanivanews У беларусаў масава адбіраюць жыллё #беларусь #лукашенко #белорусы #репрессии #нашаніва #беларусьновости #беларускіцікток ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Сайт Саюза палякаў Беларусі і мінскі раённы чат прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

Журналіст Анджэй Пісальнік: Нас дома затрымлівалі каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі

Затрыманыя польскія актывісты Інэса Тодрык-Пісальнік і Анджэй Пісальнік

Рэдактары сайта неафіцыйнага Саюза палякаў з'ехалі з Беларусі

Nashaniva.com