Пенсіянерку Галіну Лагацкую пакаралі хатняй хіміяй

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска пагадзіўся з абвінавачаннем пракуратуры і пакараў Галіну Лагацкую абмежаваннем волі на два з паловай гады, паведамляюць крыніцы тэлеканала «Белсат».

14.06.2024 / 16:32

Галіна Лагацкая

Галіну Лагацкую судзілі па артыкуле 342, які за масавасць празвалі «народным» — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў судовай залі. Тэрмін пакарання яна мусіць адбываць па месцы жыхарства.

Затрымалі Галіну Лагацкую 9 красавіка ў будынку ўпраўлення ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна, куды яе запрасілі забраць тэлефон. Ён быў нібыта на праверцы ў міліцыі ажно з 2022 года, калі жанчыну арыштавалі на 25 сутак за распаўсюд улётак супраць вайны.

Справу разглядала суддзя Вольга Лаўрыновіч.

За ўдзел у маршы пенсіянераў у 2020 годзе судзяць Галіну Лагацкую

Стала вядомая дата суда над пенсіянеркай Галінай Лагацкай

Прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Сілавікі затрымалі пенсіянерку Галіну Лагацкую

Nashaniva.com