УЕФА пацвердзіла, што Еўра-2024 будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі

Што матчы будуць транслявацца па СТБ і «РТР Беларусь» стала вядома ўчора.

14.06.2024 / 13:39

УЕФА пацвердзіла «Еўрарадыё», што чэмпіянат Еўропы па футболе будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі.

Учора тэлеканал СТБ паведаміў, што пакажа ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, стаўшы афіцыйным партнёрам УЕФА па трансляцыі.

Трансляцыя матча-адкрыцця мае адбыцца ўжо сёння 22:00 па беларускім часе. Усе іншыя матчы абяцаюць паказаць у жывым эфіры.

Nashaniva.com