Нядаўна абраная Каардынацыйная рада ўступіла ў паўнамоцтвы

Такое рашэнне прынята 12 чэрвеня па выніках пасяджэння прадстаўнікоў новага і папярэдняга складаў Каардынацыйнай рады. Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце, трансляцыя вялася ў ютуб-канале КР.

12.06.2024 / 22:32

Фота: Каардынацыйная Рада

У пачатку пасяджэння прывітальныя словы сказалі Святлана Ціханоўская і спікера Каардынацыйнай рады папярэдняга склікання Андрэй Ягораў, пасля выступілі прадстаўнікі большасці абраных у Каардынацыйную раду кааліцый.

На пасяджэнні па нейкіх прычынах адсутнічалі і адпаведна не выступалі прадстаўнікі спісаў «Воля», «Еўрапейскі выбар»і «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».

За некалькі гадзін да сходу пяць кааліцый КС трэцяга склікання аб'явілі аб намеры сфармаваць працоўныя органы палітычнай структуры, у сувязі з гэтым спісы «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», «Еўрапейскі выбар», «Незалежныя беларусы», «Воля» і « Хопіць баяцца» выдалі сумесную заяву.

Лукашэнка пракаментаваў выбары ў Каардынацыйную раду

Наталля Радзіна: Я не бачыла нічога больш бессэнсоўнага і вартага жалю, чым выбары ў Каардынацыйную раду

Павел Лібер: Беларусы і беларускі стварылі сусветны прэцэдэнт анлайн-выбараў

Гурневіч пра выбары ў Каардынацыйную раду: Беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю

Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе

Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамог спіс Латушкі з 35%

Nashaniva.com