Расійскі рубель падае да долара пасля ўвядзення новых санкцый ЗША

Міністэрства фінансаў ЗША ў сераду аб'явіла аб увядзенні санкцый супраць Маскоўскай біржы і яе ключавых структур — Нацыянальнага клірынгавага цэнтра і Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя. Гандлёвая пляцоўка, а таксама НКЦ і НРД ўнесены ў SDN-list — самы жорсткі санкцыйны спіс, які забараняе любыя аперацыі, вынікае з рэлізу Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC), піша The Moscow Times.

12.06.2024 / 20:07

У выніку санкцый таргі доларам і еўра на біржы з 13 чэрвеня будуць спыненыя, паведаміла прэс-служба гандлёвай пляцоўкі.

Банк Расіі пацвердзіў: «у сувязі з увядзеннем ЗША абмежавальных захадаў» правядзенне біржавых таргоў і разлікі паставачных інструментаў у доларах ЗША і еўра «прыпыняюцца».

Для вызначэння афіцыйных курсаў валют з гэтага часу расійскі Цэнтрабанк будзе выкарыстоўваць пазабіржавы рынак, дзе здзелкі працягнуцца, а таксама справаздачнасць банкаў. Усе сродкі ў доларах і еўра на рахунках і ўкладах грамадзян і кампаній абяцаюць захаваць, а купляць валюту можна будзе праз крэдытныя арганізацыі.

Між тым некаторыя расійскія банкі на фоне ўвядзення санкцый супраць Масбіржы істотна паднялі курс абмену долара. У адным з банкаў цану за долар павялічылі нават да 200 расійскіх рублёў, між тым як раней курс вагаўся ў раёне 93 рублёў за долар.

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі яшчэ некалькі беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб

ЗША папярэдзілі Raiffeisen, што доступ банка да даляравай сістэмы можа быць абмежаваны з-за Расіі

ЗША ўводзяць забарону на імпарт алюмінію, медзі і нікелю расійскага паходжання

Nashaniva.com