У Мінску чалавек спрабаваў здаць у ламбард царкоўныя каштоўнасці

Мужчына выкраў каштоўнасці з царквы на вуліцы Лілі Карастаянавай у Мінску і спрабаваў здаць іх у ламбард, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

12.06.2024 / 15:48

Скрыншот з відэа

Днём 10 чэрвеня невядомы забег у храм, разбіў рамку абраза, выкраў ахвяраванні вернікаў — залатыя і срэбраныя ланцужкі, крыжыкі, завушніцы і кулоны, — і схаваўся.

Неўзабаве злодзея затрымалі. Ім аказаўся 23-гадовы мінчук, якога яшчэ да таго неаднаразова судзілі.

Было ўстаноўлена, што да царквы хлопец прыехаў на таксі, а пасля здзейсненага там спрабаваў здаць скрадзенае ў ламбард.

Супраць мужчыны заведзена крымінальная справа за па абвінавачанні ў рабаванні. Частка выкрадзенага канфіскаваная. 

У Мінску кур'ер даставіў ежу і скраў ровар

У МУС расказалі, якія правапарушэнні робяць дзеці 8-10 гадоў

Мужчына абраў арыгінальны спосаб пазбегнуць прысуду — абліў пацярпелую зялёнкай каля суда

Nashaniva.com