Здарэнні

Мужчына абраў арыгінальны спосаб пазбегнуць прысуду — абліў пацярпелую зялёнкай каля суда

Яму гэта, вядома ж, не дапамагло.

У снежні 44-гадовы мужчына быў у гасцях у знаёмай, кампанія выпівала. Калі госць зазбіраўся дадому, ён вырашыў прыхапіць з сабой торбу з асабістымі рэчамі сяброўкі.

Тая, выявіўшы прапажу, напісала на знаёмага заяву. На яго завялі крымінальную справу аб крадзяжы. На канец сакавіка было прызначанае судовае паседжанне. Мужчына, у якога багатая гісторыя крымінальных спраў, вельмі баяўся прысуду. І абраў дзіўны спосаб змякчыць сабе пакаранне.

Ён дачакаўся знаёмую каля будынка суда і запатрабаваў, каб яна адмовілася ад візіту на пасяджэнне. А калі пачуў жорсткі адказ, абліў пацярпелую зялёнкай, піша СК.

Тая адразу ж звярнулася па медыцынскую дапамогу. У жанчыны дыягнаставалі хімічны апёк рагавіцы і кан'юнктывы вачэй, што кваліфікавалі як лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Мужчына, які раней быў судзімы за прычыненне цяжкіх цялесных, крадзеж і загадзя лжывае паведамленне аб небяспецы, атрымаў яшчэ адзін артыкул — перашкода яўцы пацярпелага ў суд і дачы ім паказанняў. Яна прадугледжвае пакаранне ад грамадскіх работ да двух гадоў турмы.

На допыце мужчына прызнаўся, што вельмі не хацеў у турму, таму і адважыўся на такі імпульсіўны крок. Ва ўсёй сітуацыі ён вінаваціў пацярпелую.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-мэр Лазарэвіч параіла мінчукам, якім не падабаюцца цэны на таксі, ездзіць на метро4

Лукашэнка працягвае гаварыць пра «Арэшнік»: Цэлі вызначаць будзем мы ў Беларусі, не расіяне14

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ8

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →