«Кіроўцы няма». На трасе каля Мар’інай Горкі адбылася жудасная аварыя, дарогу перакрывалі
Чытач Onliner паведаміў, што на трасе М5 каля Мар'інай Горкі здарылася сур'ёзная аварыя. Мяркуючы па відэа, грузавік урэзаўся ў апору маста. 44-гадовы кіроўца загінуў на месцы.
12.06.2024 / 11:44
«З'езд на Мінск, сур'ёзнае ДТЗ, — напісаў адзін з удзельнікаў чата «Дарогі Пухаўшчыны». — Праезду няма. Сказалі, што дарога будзе перакрытая да абеду».
«Аварыя адбылася, як мяркуецца, у 9:10, — паведаміў чытач. — Пацярпелага не бачыў. Магчыма, ён ужо накрыты пледам».
Кабіна грузавіка вельмі моцна дэфармаваная, з кузава высыпалася змесціва.
На месцы — некалькі машын МНС. Разам з ратавальнікамі працуюць і медыкі.
«Кашмар, — пракаментавала ўбачанае відавочніца. — Вадзіцеля няма».
У Бабруйску пад коламі аўто загінуў аўтарытэтны доктар-анколаг
Беларускі таксіст у Варшаве ўрэзаўся ў групу пешаходаў