Ва Украіне адкрыўся першы сумесны з нямецкім канцэрнам цэх па рамонце бранятэхнікі
Ва Украіне пачаў працу першы сумесны цэх Украабаронпрама і нямецкага канцэрна Rheinmetall па рамонце бранятэхнікі. Пра гэта паведаміў міністр па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын.
11.06.2024 / 08:55
Фота: zalizni_zminy / Telegram
Паводле яго слоў, прадпрыемства дазволіць хутчэй рамантаваць замежную тэхніку «і адпаведна хутчэй вяртаць яе на перадавую».
Акрамя таго, у перспектыве ў цэху, які адкрыўся, будуць вырабляцца новыя ўзоры бранятэхнікі.
Камышын таксама заявіў, што новае прадпрыемства падтрымае ўкраінскую эканоміку: «У цэху працуюць украінскія спецыялісты, пад тэхнічным наглядам калег з Германіі. Падаткі плацяцца ва Украіне». Таксама ён адзначыў, што ўкраінцы атрымліваюць новыя тэхналогіі.
У студзені 2024 года нямецкі зброевы канцэрн заявіў, што пабудуе новы завод па вытворчасці боепрыпасаў, прадукцыю якога будуць атрымліваць УСУ.
Удзел у Саміце міру пацвердзілі каля 90 краін і міжнародных арганізацый