Знік з радараў самалёт віцэ-прэзідэнта адной з афрыканскіх краін
Самалёт, у якім ляцеў віцэ-прэзідэнт афрыканскай краіны Малаві, знік з радараў неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта малавійскай сталіцы Лілонгве. Самалёт ляцеў у аэрапорт горада Мзузу на поўначы краіны. Акрамя 51-гадовага віцэ-прэзідэнта Малаві Саўласа Чылімы, на борце было яшчэ дзевяць чалавек.
10.06.2024 / 21:37
Саўлас Чыліма. Фота: AP Photo
Прычыны знікнення самалёта пакуль невядомыя. Разгорнутыя актыўныя пошукавыя работы.
Прэзідэнт Малаві Лазарус Чаквера ў сувязі з гэтым інцыдэнтам адмяніў запланаваную паездку на Багамскія астравы.
У горадзе Мзузу віцэ-прэзідэнт павінен быў прысутнічаць на пахаванні былога міністра юстыцыі краіны Ральфа Касамбары, які памёр тры дні таму. Самалёт, на якім ён ляцеў, належаў вайскова-паветраным сілам краіны.
Малавійская прэса адзначае, што ў раёне Мзузу ў панядзелак было дрэннае надвор'е, і што, паводле непацверджаных звестак, мясцовыя жыхары паведамлялі пра падзенне самалёта.
Саўлас Чыліма займае пасаду віцэ-прэзідэнта Малаві 10 гадоў, з 31 мая 2014 года. Ён быў намеснікам спачатку ў ранейшага прэзідэнта Пітэра Мутарыкі і захаваў сваю пасаду пасля таго, як у чэрвені 2020 года новым прэзідэнтам стаў Лазарус Чаквера.
Лукашэнка: Амерыканцы забаранялі абслугоўваць верталёт Раісі
Ушанаванне прэзідэнта Раісі ў ААН параўнальна з ушанаваннем Сталіна — Bild
Стала вядома, хто прадставіць Мінск на пахаванні прэзідэнта Раісі
Іранскі пасол назваў імаверную прычыну крушэння верталёта прэзідэнта Раісі
Верталёт прэзідэнта Ірана ўрэзаўся ў гару?