У Беларусі нашэсце кляшчоў: крывасмокаў у 1,6 раза больш, чым летась
У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, як сёлета справы з клешчавымі інфекцыямі. І справы гэтыя не надта пазітыўныя.
10.06.2024 / 19:16
У міністэрстве расказалі, што маніторынг іксодавых кляшчоў засведчыў, што ў Беларусі колькасць гэтых паразітаў у 1,6 разу перавысіла паказчык таго ж перыяду 2023-га.
Рост іх колькасці абумоўлены раннім цяплом, з-за чаго першыя крывасмокі з'явіліся ўжо ў лютым на поўдні краіны.
У студзені—маі да лекараў звярнуліся больш за 6,6 тысячы беларусаў, у тым ліку прыкладна 2,5 тысячы дзяцей. Больш за ўсё пацярпелых у Гродзенскай, Брэсцкай абласцях і Мінску.
Як сведчыць статыстыка ведамства, часцей за ўсё кляшчы прысмоктваюцца да чалавека ў лесе (44%), сельскай мясцовасці і на дачных участках (35%), у населеных месцах і зонах адпачынку (12%).
Пасля зваротаў кляшчоў даследавалі ў лабараторыях і вызначылі, што іх інфікаванасць барэліямі складала каля 25%, а вірусам клешчавога энцэфаліту — каля 0,7%.
Медыкі нагадалі, што заразіцца вірусным клешчавым энцэфалітам можна яшчэ і пасля ўжывання ў ежу сырога казінага малака.
Дзе ў Мінску можна зрабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту
У Баранавічах людзі заразіліся клешчавым энцэфалітам, хоць кляшчы іх не кусалі
Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы