У Беларусі прадставілі «касмічнае» марозіва для імунітэту па эксперыментах Васілеўскай

Рэцэпт назвалі «зорным».

10.06.2024 / 17:23

Скрыншот: СТБ

На выставе «Белагра» ў Мінску прадставілі інавацыйнае марозіва, кампаненты якога, як сцвярджаецца, тэставалі ў космасе.

У склад прадукту ўваходзіць закваска «Проксімілк « і прабіётыкі, аналагі якіх выкарыстала для эксперыментаў у космасе Марына Васілеўская.

Марозіва з прабіётыкамі, як сцвярджаюць аўтары, здольнае ўмацоўваць імунітэт, паведамляе СТБ.

У 2024 годзе беларускія навукоўцы распрацавалі дзясятак спецыяльных ферментаў для малочных прадуктаў: адныя дапамагаюць хутчэй спець сырам, іншыя вырашаюць праблемы непераноснасці лактозы.

Што супольнага ў Колі Лукашэнкі і першай беларускі ў космасе

Марына Васілеўская: З космасу бачыла Белавежскую пушчу і Палессе

Марына Васілеўская ўсё яшчэ не аднавілася пасля палёту. Здагадайцеся, хто ёй дапамагае

Касманаўтка Марына Васілеўская перадала Лукашэнку сцяг, які пабываў у космасе

Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку

Nashaniva.com