Археолагі знайшлі запоўненую скарбамі грабніцу сына першага імператара Кітая
У маўзалеі імператара Цынь Шыхуандзі ў Кітаі (ІІІ стагоддзе да н. э.) знойдзены 16-тонны саркафаг, напоўнены скарбамі, паведаміла выданне Arkeonews.
09.06.2024 / 18:35
Тэракотавае войска каля маўзалея Цынь Шыхуандзі. Фота: Wikimedia Commons
Як мяркуецца, саркафаг належыць легендарнаму сыну першага імператара Кітая, прынцу Гао. Ён быў закапаны на глыбіні 16 метраў. Унутры саркафага ляжалі шэсць тысяч срэбных манет, даспехі, нефрыт, зброя, залатыя і сярэбраныя вярблюды, набор кухоннага начыння. Такія багацці мелі блізкія сваякі імператара ці ваяры высокага рангу.
Імператар Цынь Шыхуандзі вельмі шануецца ў Кітаі не толькі за тое, што ўпершыню аб'яднаў разрозненыя кітайскія правінцыі. Ён таксама пачаў будаўніцтва Вялікай кітайскай сцяны і ўвёў адзіную пісьменнасць.
Вядома, што менавіта пры Цынь Шыхуандзі зрабілі тэракотавае войска: шэсць тысяч статуй ваяроў у натуральную велічыню. Яны размешчаныя ў найбуйнейшым у свеце маўзалеі плошчай 56 квадратных кіламетраў. Побач з грабніцай Цынь Шыхуандзі, пасярод «теракотавага войска», акурат і знайшоўся вялізны саркафаг.
На гэтым самым месцы быў знойдзены велізарны палац памерам з чвэрць Забароненага горада ў Пекіне. Плошча пахавання складае амаль 57 квадратных кіламетраў. Большая частка не раскапаная дагэтуль праз пагрозу сейсмічнай актыўнасці.
Маўзалей, які нагадвае падземны горад, уключаны ў спіс аб'ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Навукоўцы раскрылі адну з галоўных таямніц егіпецкіх пірамід
Навагрудскі замак расце ўверх. Ці нармальна гэта?
Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі жылі больш за 400 тысяч гадоў таму
Каля Лондана выпадкова знайшлі руіны старажытнага горада
У Даніі знайшлі залаты пярсцёнак, якому паўтары тысячы гадоў