Скандал з серыялам «Аленяня»: Фіёна Харві абвінаваціла яго аўтараў у хлусні і хоча адсудзіць у Netflix $170 мільёнаў

Аўтар сцэнара і галоўны герой Роберт Гэд распавядаў, што сталкерша адправіла як мінімум 41071 імэйл, пакінула 350 гадзін галасавых, напісала 744 твіты, 46 паведамленняў у фэйсбуку і лістоў на 106 старонак.

08.06.2024 / 09:42

Фіёна Харві. Скрыншот відэа праграмы Пірса Моргана

Жанчына, якая, па яе сцвярджэннях, натхніла аўтараў папулярнай драмы «Аленяня» (Baby Reindeer) на стварэнне персанажа па імені Марта, падала ў суд на яе стваральніка і на кампанію Netflix. Фіёна Харві патрабуе ад стрымінгавага сэрвісу 170 млн даляраў у якасці кампенсацыі за прычыненую ёй шкоду. Харві заявіла, што серыял, у якім Марта паказана як сталкерша, — гэта выдумка, піша Бі-бі-сі.

Яна абвінаваціла стрымінгавы гігант Netflix і шатландскага коміка Рычарда Гэда, які напісаў сцэнар і які зняўся ў серыяле, у хлусні і ў паклёпніцкім перастварэнні яе гісторыі.

У пазове супраць Netflix гаворыцца, што сцвярджэнне аўтараў серыяла аб тым, што ён заснаваны на рэальнай гісторыі, з'яўляецца «самай вялікай хлуснёй у гісторыі тэлебачання».

Кадр з фільма

«Гэта хлусня, прамоўленая Netflix і стваральнікам серыяла Рычардам Гэдам з прагі славы; хлусня, закліканая прыцягнуць больш гледачоў, прыцягнуць больш увагі, зарабіць больш грошай і жорстка разбурыць жыццё ісціцы, Фіёны Харві», — гаворыцца ў пазове, пададзеным у суд Каліфорніі.

«Мы маем намер рашуча абараняць гэтую справу і адстойваць права Рычарда Гэда распавесці сваю гісторыю», — заявіў у сваю чаргу прадстаўнік Netflix

Прэм'ера серыяла, які складаецца з сямі серый, адбылася на сэрвісе Netflix у красавіку: ён вельмі хутка стаў хітом. На рэсурсе Rotten Tomatoes, які акумулюе водгукі, яго рэйтынг 98%.

Серыял, заснаваны на п'есе Рычарда Гэда, распавядае пра тое, як ён сустракае жанчыну ў пабе, дзе працуе.

Фільм пачынаецца як камедыя, але хутка перарастае ў драму. У наступных серыях Гэду трэба прайсці праз цяжкае выпрабаванне даўжынёй у некалькі гадоў, на працягу якіх Марта адпраўляе тысячы электронных лістоў, галасавых і смс-паведамленняў, пераследуючы яго самога, яго дзяўчыну і яго сям'ю.

Марта, якая, паводле сцэнару, раней была асуджаная да чатырох гадоў турмы за пераслед хворага сына адваката, таксама здзяйсняе сэксуальны гвалт над Гэдам (Фіёна сцвярджае, што насамрэч нічога такога не было).

У інтэрв'ю брытанскаму тэлевядоўцу Пірсу Моргану Фіёна Харві заявіла, што Гэд нажываецца «на яе пакутах».

Морган неаднаразова пытаўся Харві пра тое, колькі лістоў і папяровых лістоў яна адправіла Гэдду і колькі разоў тэлефанавала.

Гэд распавядаў, што сталкерша адправіла як мінімум 41071 імэйл, пакінула 350 гадзін галасавых паведамленняў, напісала 744 твіты, 46 паведамленняў у Фэйсбуку і лістоў на 106 старонак.

Фіёна Харві адказала Моргану, што «магчыма, было некалькі лістоў», а пазней сказала, што лістоў было «менш за 10».

Жанчына, якая стала прататыпам сталкершы з «Аленяняці», прыстрашыла судом галоўнаму герою

У чым феномен рэжысёра Ланцімаса, які здымае дзіўныя фільмы? Паглядзелі яго новае кіно з Эмай Стоўн і Уільямам Дэфо

Netflix анансаваў трэцюю частку іранічнага дэтэктыва «Нажы ўверх»

Nashaniva.com