Стала вядома, на якім этапе цяпер рэстаўрацыя палаца Горватаў у Нароўлі

Калі вы думалі, што рэстаўрацыя палаца спынілася, то памыляліся. Пра тое, як ідуць справы, на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў уладальнік аб'екта Пётр Кузняцоў.

07.06.2024 / 17:30

Палац Горватаў, 2022 год

Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аб'екта вывозіцца будаўнічае смецце (а яго там вельмі шмат), ідзе працэс замаўлення металу для даху, чакаецца падвоз піламатэрыялаў для перакрыццяў і даху.

Акрамя таго, ужо амаль дэмантавалі калоны, якія прыбудавалі да палаца ў савецкія часы.

Ужо зроблена шмат такой падрыхтоўчай працы, якую не заўважыш вокам, але без яе не атрымалася б рухацца далей, тлумачыць Кузняцоў. Таму працэсы ідуць і працягнуць ісці.

Пры жаданні, як уладальнік сцвярджае, яму з таварышамі можна і дапамагчы.

Па-першае, можна распаўсюджваць інфармацыю пра сам палац, пра тое, што адбываецца на аб'екце, і пра тое, якая дапамога патрабуецца.

Па-другое, улетку можна дапамагчы рукамі проста на месцы. Крыху пазней з'явіцца больш канкрэтнай інфармацыі пра валанцёрскі кірунак. Любы падсобны рабочы — гэта выдаткі грошай, якія можна накіраваць на палац. Чым больш валанцёраў — тым больш грошай застанецца на палац. Зрэшты, грашыма энтузіястам-рэстаўратарам можна дапамагчы таксама

«Ніхто нічога не кінуў і не збіраецца». Як ідуць справы на рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўлі

«Горват з'ехаў, але пакуль нічому не канец». Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аднаўленнем палаца Горватаў у Нароўлі

Палац у Нароўлі плануюць рэканструяваць: патрэбная дапамога

Nashaniva.com