Тайвань забараніў экспарт у Беларусь важнага кампанента для снарадаў
Міністэрства эканомікі Тайваня прыняло рашэнне пашырыць санкцыі супраць Расіі і Беларусі, забараніўшы экспарт у гэтыя краіны нітрацэлюлозы — важнага кампанента для вытворчасці снарадаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства.
07.06.2024 / 15:55
Нітрацэлюлоза. Фота: scientificrussia.ru
Паводле тлумачэння тайваньскага Мінэканомікі, нітрацэлюлоза з'яўляецца важным кампанентам бяздымнага пораху і ракетнага паліва для боепрыпасаў і ўжо падпадае пад экспартную забарону ў ЗША і Еўрасаюзе.
«Такім чынам, кантроль неабходны для прадухілення ўзнікнення рэгулятарнай шчыліны», — дадалі там.
Штраф за парушэнне забароны на экспарт нітрацэлюлозы складзе адзін мільён тайваньскіх даляраў (амаль $31 тысяча). Рашэнне афіцыйна ўступіць у сілу 14 чэрвеня.
Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?
Краіны Цэнтральнай Азіі — «чорны ход» Расіі для паставак тавараў ваеннага прызначэння з Кітая
Расія купляе ў Кітая геаданыя для нанясення ракетных удараў па Украіне — Bloomberg
Як Лукашэнка зарабляе на вайне — расследаванне «Белпола»