У маладой беларускай спявачкі выйшаў круты містычны кліп. Над ім працавала рэжысёрка з Sony Music

Анастасія Рыдлеўская — таленавітая музыкантка і прафесійная мастачка, выставы якой праходзілі ў Польшчы, Германіі, Францыі, Швейцарыі і іншых краінах. Сёння яна прэзентуе свой новы кліп на песню «Dance on my own» — на англійскай і беларускай мовах.

08.06.2024 / 18:51

Анастасія Рыдлеўская.

«Трэк «Dance on my own» — пра ўнутраную свабоду, змаганне з навязанымі вобразамі і абмежаваннямі, якія прыдумляюць пра цябе іншыя людзі, а часам і ты сам/-а. Яна пра прыняцце сваёй іншасці і ўнікальнага шляху, які робіць цябе шчаслівай/-ым, нават калі пры гэтым нікому вакол не зразумелы», — тлумачыць творчая каманда.

Навінка выйшла на лэйбле Goost Music пры падтрымцы каманды музычнага медыя «КЛIК».

У працы над кліпам на «Dance on my own» узялі ўдзел sound-прадусар Insomnia і рэжысёрка Дар'я Загорская з Sony Music, а таксама спецыялісты па візуальных эфектах, якія супрацоўнічалі з The Weeknd.

«Тата называў мяне жучком, бо я пастаянна ўздрыгвала». Дзяўчына расказала пра жыццё з сіндромам Турэта і як мастацтва дапамагае адольваць прыступы саманянавісці

Гурт Leibonik выпусціў новую песню, прысвечаную загінулым патрыётам

Беларускі спявак Ap$ent пра свае заробкі: Рэкорд на месяц — $30 тысяч

Nashaniva.com