Чатыры гады таму арыштавалі Паўла Севярынца

Праз год пасля затрымання яму далі сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

07.06.2024 / 07:32

Павел Сеярынец у студзені 2020 года

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, за два месяцы да пачатку пратэстаў, каля дома, калі той вяртаўся з Камароўкі з перадвыбарчага пікета Святланы Ціханоўскай.

Спачатку яму некалькі разоў давалі адміністрацыйныя суткі, але так і не адпусцілі, у выніку завёўшы крымінальную справу.

Праз год яго асудзілі (суддзя Ірына Ланчава) на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках».

Разам з Паўлам судзілі блогера Змітра Казлова, грамадскую актывістку Ірыну Шчасную, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча.

21 чэрвеня 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.

10 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Турму № 1.

Адрас для лістоў: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

БХД прызнала Севярынца адзіным лідарам партыі, а Рымашэўскага, Кавалькову і Садоўскага выключылі

«Мой дзядзька Павел». Паўлу Севярынцу — 47 гадоў

«З усходу на захад». Стала вядома, куды перавялі Паўла Севярынца

Nashaniva.com